Ку-клукс-клану дазволілі правесці акцыю супраць Абамы
Расісцкая арганізацыя Ку-клукс-клан (ККК), дзейнасць якой неаднаразова спынялася ў Злучаных Штатах, атрымала права на правядзенне пратэстнай акцыі. Яна будзе накіравана супраць прэзідэнта краіны Барака Абамы і нелегальных імігрантаў, якія жывуць у ЗША.
«Абаму ніколі не ўдавалася даказаць, што ён нарадзіўся ў ЗША і з'яўляецца грамадзянінам, які можа быць нашым прэзідэнтам.
Межы краіны павінны зачыніцца, а ўрад — засяродзіцца на выдварэнні нелегальных імігрантаў. ЗША павінны перастаць выконваць ролю «сусветнага жандара», бо не здольныя
навесці парадак на ўласным дварэ», — сказаў прадстаўнік ККК Рычард Прэстан.
Акцыя адбудзецца ў гэтую суботу, 5 кастрычніка, у прадмесці горада Гетысберг, штат Пенсільванія.
Тут у ліпені 1863 г. адбылася вырашальная кровапралітная бітва Грамадзянскай вайны ў ЗША за адмену рабства, і там Аўраам Лінкальн сказаў сваю знакамітую прамоу.
Арганізатары прагназуюць, што ўдзел у пратэсце прымуць «сотні, а то і тысячы» прыхільнікаў Ку-клукс-клана.
Згоду на правядзенне скандальнага зборышча расісты атрымалі ад кіраўніка Нацыянальнага ваеннага паркам Гетысберга.
Сваё рашэнне ён аргументаваў канстытуцыйным правам грамадзян ЗША, уключаючы членаў ККК, на свабоду слова і сходаў.
rbc.ru