Куба змагаецца з «валютчыкамі» — цяпер долар каштуе ў 5 разоў больш

Куба ў пяць разоў павялічыла афіцыйны курс долара, каб змагацца з падпольнымі валютчыкамі

kuba_logo.jpg

Новыя меры ўрада Кубы павінны дапамагчы перамагчы «чорны» рынак валюты, дзе курс долара даўно быў у разы вышэй за афіцыйны, паведамляе myfin. Пры гэтым эфект павінны адчуць як турысты, так і простыя кубінцы, якія атрымліваюць грашовыя пераводы ад сваякоў з-за мяжы.

Кіраўнік кубінскага Цэнтрабанка Марта Гансалес праінфармавала, што ўстаноўлены новы курс у 120 кубінскіх песа за долар ЗША — гэта ў пяць разоў вышэй за ранейшы афіцыйны курс, які складаў 24 песа за долар. Таксама на Кубе цяпер вырасце курс і іншых валют.

Улады Кубы яшчэ ў канцы 2020 года спынілі продаж насельніцтву замежнай валюты — паводле іх словаў, на такі крок яны вымушаныя былі пайсці з-за санкцый і недахопу наяўных грошай. Пры гэтым у краіне доўгія гады квітнее «чорны» рынак, дзе за адзін долар давалі прыкладна 115 песа.