Куба. Юбілей самай масавай арганізацыі

Куба святкуе гадавіну стварэння руху Камітэт па абароне рэвалюцыі (CDR). Роўна 50 гадоў таму ў кастрычніку 1960-га Фідэль Кастра заклікаў да стварэння дваравых камітэтаў, якія павінны былі абараняць прынцыпы рэвалюцыі ў выпадку магчымай інтэрвенцыі янкі. Аднак, паколькі янкі да гэтага часу не атакуюць, CDR паступова заняўся грамадска-палітычнай дзейнасцю. Сёння гэта самая масавая праўладная арганізацыя, уступаць у якую можна з 14 гадоў. Зразумела, што не ўступіць у CDR папросту не магчыма. Арганізацыя, якая налічвае 7 мільёнаў 600 тысяч чалавек, будуецца па квартальнаму прынцыпу.

Куба святкуе гадавіну стварэння руху Камітэт па абароне рэвалюцыі (CDR). Роўна 50 гадоў таму ў кастрычніку 1960-га Фідэль Кастра заклікаў да стварэння дваравых камітэтаў, якія павінны былі абараняць прынцыпы рэвалюцыі ў выпадку магчымай інтэрвенцыі янкі. Аднак, паколькі янкі да гэтага часу не атакуюць, CDR паступова заняўся грамадска-палітычнай дзейнасцю. Сёння гэта самая масавая праўладная арганізацыя, уступаць у якую можна з 14 гадоў. Зразумела, што не ўступіць у CDR папросту не магчыма. Арганізацыя, якая налічвае 7 мільёнаў 600 тысяч чалавек, будуецца па квартальнаму прынцыпу. Як правіла, актывісты CDR занятыя рамонтам будынкаў і дарог, дапамагаюць старым і пенсіянерам. У свой час рух адыграў вялікую ролю ў ліквідацыі непісьменнасці на Кубе. З іншага боку, Камітэт па абароне рэвалюцыі з’яўляюцца нізавой структурай сістэмы палітычнага нагляду. Яго лідэры павінны інфармаваць адпаведныя органы пра любую крамолу ў сваім раёне. Таксама праваабаронцам не падабаецца практыка грамадскіх судоў, якія арганізуе Камітэт па абароне рэвалюцыі. Падчас іх кожны сябра CDR павінен асудзіць чалавека, які ў чымсьці правініўся. Праваабаронцы лічаць гэта псіхалагічным ціскам.
Па матэрыялах кубінскай прэсы