Куба. З правамі ўсё добра
Кубінскі афіцыёз прыдумаў новую формулу, як адбіваць медыя-атакі наконт тэмы парушэння ў краіне правоў чалавека. У аснову пакладзеная тэма сэксуальных меншасцяў. Канкрэтная нагодай стала першая ў гісторыі аперацыя па змене пола, якую правялі кубінскія ўрачы. Увогуле, яны рабілі падобныя аперацыі і раней, аднак толькі за грошы багатым іншаземным турыстам. Цяпер пад скальпель лёг Хуан Сантас — 61-гадовы кубінец, які заўсёды марыў быць жанчынай. Зараз яго мара здзейснілася.
Кубінскі афіцыёз прыдумаў новую формулу, як адбіваць медыя-атакі наконт тэмы парушэння ў краіне правоў чалавека. У аснову пакладзеная тэма сэксуальных меншасцяў. Канкрэтная нагодай стала першая ў
гісторыі аперацыя па змене пола, якую правялі кубінскія ўрачы. Увогуле, яны рабілі падобныя аперацыі і раней, аднак толькі за грошы багатым іншаземным турыстам. Цяпер пад скальпель лёг Хуан Сантас
— 61-гадовы кубінец, які заўсёды марыў быць жанчынай. Зараз яго мара здзейснілася. Паралельна аперацыі ўся афіцыйная прэса перамывала косткі заходнім праваабаронцам, якія ўпарта ігнаруюць
дасягненні Гаваны ў галіне абароны правоў сэксуальных меншасцяў. Так, напрыклад, толькі на Кубе і ў Аргенціне дзяржава гарантуе права кожнаму змяніць пол, прычым бясплатна. Статыстыка злачынстваў
супраць гомасэксуалістаў на Кубе амаль ідэальная. За апошнія два гады быў забіты толькі адзін гей. Параўнайце — 260 забітых у Бразіліі або 171 — у маленькім Гандурасе. Нарэшце, Куба
— адна з нешматлікіх краін Карыбскага мора, дзе гомасэксуалізм не лічыцца злачынствам. І пасля гэтага, пішуць кубінскія медыя, нехта яшчэ кажа пра тое, што на Кубе парушаюцца правы
чалавека!
Па матэрыялах АВС (Іспанія)