Кыргызстан. Удар для аматараў Расійскай імперыі

Сапраўдны ўдар для аматараў адраджэння Расійскай імперыі зрабіла пастанова аб унясенні зменаў у закон «Аб дзяржаўнай мове Кіргізскай Рэспублікі», якую падпісаў прэм’ер-міністр краіны. Паводле закону, забаронена выкарыстанне рускай мовы ў справаводстве.



pic_1358262658.jpg

Аналагічныя па змесце папраўкі да закона «Аб афіцыйнай мове» падпісаў у пачатку сакавіка прэзідэнт краіны Алмазбек Атамбаеў. Рускія нацыяналісты не знаходзяць сабе месца ад навіны і заклікаюць да помсты. Адзін з патрыятычных сайтаў піша: «Падобныя дзеянні кіргізскіх уладаў ставяць перад расійскай грамадскасцю сур’ёзнае пытанне аб мэтазгоднасці любой далейшай інтэграцыйнай дзейнасці з гэтай маленькай, але празмерна ганарлівай сярэднеазіяцкай рэспублікай». Галоўным чынам заклікаюць Крэмль заблакаваць працэс далучэння Кыргызстану да Мытнага саюзу.

Цікава, што на фоне абвастрэння кіргізска-расійскіх адносін зноў усплыло імя Курманбека Бакіева — былога прэзідэнта Кыргызстану, які хаваецца ў Мінску. На форумах некаторыя нацыяналісты ўзгадваюць, што Бакіеў у свой час прытармазіў працэс абмежавання сферы ўжывання рускай мовы. У сувязі з гэтым яны лічаць, што Масква павінна падтрымаць вяртанне Курманбека да ўлады, каб у будучыні не даць Кыргызстану выйсці з-пад культурнага ўплыву Масквы.

Паводле расійскай прэсы