Літоўцы не хочуць помніка Пілсудскаму
«Выказваем рашучы пратэст супраць ідэі мэра курортнага гораду Друскенінкай устанавіць у мясцовым парку помнік польскаму дыктатару маршалу Юзэфу Пілсудскаму», — такую заяву прыняў Саюз польскіх палітычных вязняў. Былыя вязні ГУЛАГу спасылаюцца на наступны аргумент: «Усе літоўцы старэйшых гадоў добра памятаюць здраду Пілсудскага. Помніку Пілсудскаму не павінен знаходзіцца ў любым публічным месцы».
«Выказваем рашучы пратэст супраць ідэі мэра курортнага гораду Друскенінкай устанавіць у мясцовым парку помнік польскаму дыктатару маршалу Юзэфу Пілсудскаму», — такую
заяву прыняў Саюз польскіх палітычных вязняў. Былыя вязні ГУЛАГу спасылаюцца на наступны аргумент: «Усе літоўцы старэйшых гадоў добра памятаюць здраду Пілсудскага. Помніку Пілсудскаму не
павінен знаходзіцца ў любым публічным месцы».
Яшчэ раней катэгарычна раскрытыкаваў ідэю манументу маршалу Вітаўтас Ландсбергіс, дэпутат літоўскіх кансерватараў у Еўрапейскім парламенце. «Пілсудскі выклікае ў літоўцаў асацыяцыю з
крыўдай, а менавіта акупацыяй Вільні ў 1920 годзе», — казаў ён. Маецца на ўвазе акцыя Варшавы 1920 года, што, насуперак рашэнням Версальскага кангрэсу, адмовілася перадаваць
старажытную сталіцу Літвы пад кантроль Літоўскай Рэспублікі. Замест гэтага палякі арганізавалі тут буферную дзяржаву Сярэдняя Літва, якая пазней стала часткай Другой Рэчы Паспалітай. Праўда,
літоўскія нацыяналісты згодныя на тое, каб у горадзе была адчынена памятная дошка ў гонар Пілсудскага, які любіў адпачываць у гэтыя мясцінах. Дарэчы, помнік маршалу мог бы стаць нядрэнным атракцыёнам
для польскіх турыстаў. Толькі ў мінулым годзе 22 тысяч палякаў наведалі гэты курорт.
Па матэрыялах «Gazeta Wyborcha» (Польшча)