Лівія. Фанаты атрымалі свабоду

Хто, на вашу думку, самыя заўзятыя праціўнікі Кадафі? Як не дзіўна, гэта футбольныя фанаты. А дакладней, прыхільніка футбольнага клубу з Бенгазі. Яны ахвотна бяруць удзел ва ўсіх мерапрыемствах новага апазіцыйнага ўраду. А частка з іх добраахвотна пайшла на фронт. Справа ў тым, што апошнія 30 гадоў галоўным канкурэнтам клуба з Бенгазі ў чэмпіянаце Лівіі быў клуб Трыпалі. Спачатку гэта было выключна спартыўнае спаборніцтва. Аднак пасля дырэктарам сталічнай каманды стаў сын Муамара Саад. Саад паставіўся да справы вельмі катэгарычна. На перамогу Трыпалі працаваў увесь судзейскі корпус.

Хто, на вашу думку, самыя заўзятыя праціўнікі Кадафі? Як не дзіўна, гэта футбольныя фанаты. А дакладней, прыхільніка футбольнага клубу з Бенгазі. Яны ахвотна бяруць удзел ва ўсіх мерапрыемствах новага апазіцыйнага ўраду. А частка з іх добраахвотна пайшла на фронт. Справа ў тым, што апошнія 30 гадоў галоўным канкурэнтам клуба з Бенгазі ў чэмпіянаце Лівіі быў клуб Трыпалі. Спачатку гэта было выключна спартыўнае спаборніцтва. Аднак пасля дырэктарам сталічнай каманды стаў сын Муамара Саад. Саад паставіўся да справы вельмі катэгарычна. На перамогу Трыпалі працаваў увесь судзейскі корпус. Пасля аднаго з судзействаў, калі перамогу аддалі футбалістам з Трыпалі, пачаліся пратэсты. У наступныя дні спецслужбы арыштавалі і катавалі прыкладна 12 фанатаў. Сам бенгазійскі клуб быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у турніры. Нарэшце, меў месца судовы працэс, на якім 34 фанатаў клубу абвінавацілі ў спробе стварэння апазіцыйнай палітычнай партыі. Траіх нават асудзілі да смяротнага пакарання. Толькі ў 2005-м санкцыі з клубу былі знятыя.
Па матэрыялах «Le Figaro» (Францыя)