Ліван. Дзённік Ганны Франк зробяць менш эмацыйным

Рух ісламскіх фундаменталістаў “Хезбалах дабіўся ўнясення зменаў у тэкст фрагментаў дзённіка Ганны Франк — яўрэйскай дзяўчынкі, якая падчас акупацыі апісала жудасці Халакосту ў Нідэрландах. Частку таго дзённіка маладыя ліванцы некаторых прыватных школ вывучалі ў рамках курса агульнай гісторыі. На думку ісламістаў, гэты дзённік у цяперашнім выглядзе — не што іншае, як рэклама сіянізму.

Рух ісламскіх фундаменталістаў “Хезбалах дабіўся ўнясення зменаў у тэкст фрагментаў дзённіка Ганны Франк — яўрэйскай дзяўчынкі, якая падчас акупацыі апісала жудасці Халакосту ў Нідэрландах. Частку таго дзённіка маладыя ліванцы некаторых прыватных школ вывучалі ў рамках курса агульнай гісторыі. На думку ісламістаў, гэты дзённік у цяперашнім выглядзе — не што іншае, як рэклама сіянізму. “Al-Manar — тэлевізійны канал “Хезбалах — разгарнуў кампанію за забарону або за цэнзуру тэксту дзённіка, паколькі “манера падача думкі ў ім занадта эмацыйная, драматычная і тэатральная. На думку “Al-Manar, у выпадку захавання дзённіка ў школьнай праграме, Ліван стане “плацдармам сіянізму ў адукацыі. Дырэктар дэпартамента адукацыі Лівана, які адказвае за прыватныя школы, заявіў, што выдаў інструкцыю для ўстаноў часова прыпыніць вывучэнне дзенніка, як мінімум да ўнясення адпаведных зменаў.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)