Латвія ўзвяла 23 кіламетры агароджы ўздоўж мяжы з РФ
Яшчэ 60 кіламетраў плануецца пабудаваць сёлета.

Ілюстрацыйны здымак
На мяжы Латвіі і Расіі ўстаноўлена ўжо 23 км агароджы перашкоды для пранікнення нелегальных мігрантаў, паведаміла прэс-сакратарка Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Яўгенія Пазняк.
«Работы ў будаўніцтве плота пачатыя ў 2015 годзе, і іх плануецца завяршыць да 2019 года. Цяпер на мяжы абсталяваная памежная паласа даўжынёй 65 км (. . .) Мінімальная вышыня агароджы складзе 2, 7 м, у тым ліку калючы дрот», — цытуе прэс-сакратара навінавы сайт Delfi.lv.
Сёлета на абсталяванне латвійска-расійскай мяжы выдзелена 6,3 млн. еўраў, што, згодна з існуючымі планамі, дазволіць абсталяваць прымежную паласу даўжынёй 150 км і пабудаваць 60 км агароджы, паведаміла Яўгенія Пазняк.
Агульная працягласць латвійска-расійскай мяжы складае 276 км, з іх агароджай будуць абсталяваныя 193 км - тыя ўчасткі, дзе няма натуральных перашкод. Усяго на будаўніцтва агароджы плануецца выдаткаваць 17 млн еўраў.
Паводле «Хартыі'97»