Латвія зацвердзіла дату ўвядзення еўра

  Усе крытэры для ўваходу ў зону еўра Латвія выканала месяц таму.



9e2c.jpg


Урад Латвіі зацвердзіў распрацаваны міністэрствам фінансаў законапраект аб увядзенні еўра з 1 студзеня 2014 года, паведамляе прэс-служба кабінета міністраў краіны.


Згодна з законапраектам, за тры месяцы да ўвядзення еўра і на працягу паўгода пасля гэтага цэны на тавары і паслугі ў Латвіі будуць паказвацца ў двух валютах — латах і еўра.


Для ўваходу ў зону еўра Латвія павінна была адпавядаць Маастрыхцкім крытэрам — забяспечыць нізкую інфляцыю, а таксама дэфіцыт бюджэту не больш за 3% ад ВУП, а памер дзяржаўнага доўгу павінен складаць не больш за 60% ад ВУП. Усе гэтыя патрабаванні Латвія выканала ў верасні 2012 года.


radyjo.net