Лідар гурта «Ронда» выдаліў пост, у якім падтрымаў беларусаў
І забаніў актыўнага падпісчыка.

Лідар расійскага гурта "Ронда" Аляксандр Іваноў выдаліў з Інстаграма пост, у якім падтрымаў беларусаў. Нагадаем, аматары гурта абрынуліся на музыкаў з каментамі пасля таго, як заўважылі іх у праграме "Славянскага базару". Аляксандр Іваноў адказаў праз сацсетку, што афіша не была ўзгоднена з музыкамі.
Пазней пост, пад якім разгарнулася гэтая перапіска, быў выдалены. А віцябчук, які заклікаў музыкаў не ехаць на фестываль, трапіў у бан.
