Лідар баевікоў ДНР Гіркін-Стралкоў прызнаўся, што да канца сакавіка 2014 г. працаваў у ФСБ
Адзін з лідараў баевікоў самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Ігар Гіркін, вядомы як Стралкоў («Стралок»), заявіў, што раней працаваў у ФСБ. Ён звольніўся 31 сакавіка і пакінуў вайсковую частку ў званні палкоўніка ў запасе.
Пра гэта Гіркін заявіў журналістам, адказваючы на пытанне, ці адпавядае рэчаіснасці, што ён з'яўляецца палкоўнікам ГРУ.
Таксама Гіркін заявіў, што ён ваяваў у Прыднястроўі, 5 месяцаў ваяваў у сербскай Босніі, удзельнічаў у першай і другой чачэнскіх войнах «досыць доўгі час», з 30 кастрычніка 1992
па 26 сакавік 1993 г.