Лідзію Ярмошыну зарэгістравалі незалежнай назіральніцай на муніцыпальных выбарах у Грузіі
Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на «Нашу Ніву».

Лідзія Ярмошына
На днях стала вядома, што сярод незалежных назіральнікаў на муніцыпальных выбарах у Грузіі, якія павінны адбыцца 2 кастрычніка, зарэгістравалі кіраўніцу беларускай Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзію Ярмошыну.
Факт рэгістрацыі Ярмошынай выклікаў шмат абурэння сярод грузінаў і прадстаўнікоў беларускай дыяспары.