Лік захварэўшых на Эбола расце ў геаметрычнай прагрэсіі — ААН

Спецыяльны каардынатар ААН па барацьбе з Эбола Давід Набарро выказаў надзею, што ўсплеск ліхаманкі ў Заходняй Афрыцы можна будзе ўзяць пад кантроль на працягу трох месяцаў. 



141011184702_liberia_ebola2_624x351_epa.jpg

Набарро растлумачыў, што мае на ўвазе сітуацыю, калі лік новых выпадкаў захворвання пачне змяншацца, перадае Руская служба Бі-бі-сі.

Каардынатар ААН паведаміў, што цяпер колькасць выпадкаў захворвання Эбола расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Паводле яго слоў, людзі ўсведамляюць, што ізаляцыя інфіцыраваных вірусам — гэта лепшы спосаб прадухіліць яго перадачу.

Набарро таксама адзначыў, што распаўсюджванне Эболы паскараецца. Па меншай меры 4 033 чалавека памерлі ад ліхаманкі, большасць з іх — у Заходняй Афрыцы.

Тым часам медыцынскі персанал, які працуе ў Ліберыі з хворымі на ліхаманку Эбола, пагражае аб'явіць страйк, калі не будзе вырашана пытанне з надбаўкай за небяспечную працу.