Літва ўвяла санкцыі супраць Расіі праз агрэсію ў Керчы
«Міжнародныя арганізацыі не ўвялі санкцыі супраць расейскіх уладаў, а мы
ўвялі свае нацыянальныя санкцыі ў знак пратэсту супраць атакі ў
Керчанскай пратоцы», – прыводіць Белсат словы літоўскага прэзідэнта Далі
Грыбаўскайце.

МЗС Літвы прапанаваў увесці індывідуальныя санкцыі супраць асобаў, якія маюць дачыненне да Керчанскага канфлікту. У звароце ведамства ў дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы гаворыцца пра ўключэнне удзельнікаў інцыдэнту ў Керчанскай пратоцы і прадстаўнікоў ваеннага камандавання, якія нясуць за яго адказнасць, у спіс непажаданых у Літве.
7 снежня кіраўніца Літвы наведала з афіцыйным візітам Кіеў. Дзеянні Масквы падчас перамоваў з прэзідэнтам Украіны Грыбаўскайце назвала сур’ёзнай пагрозай міжнароднай і нацыянальнай бяспецы Літвы.
Пра намер далучыцца да міжнародных санкцыяў супраць Расеі раней заявіла Польшча.