Германія прапанавала пашырыць місію АБСЕ на Азоў
Кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас падтрымлівае пашырэнне місіі АБСЕ. Гэтую прапанову павінны абмеркаваць на наступным тыдні падчас сустрэчы прадстаўнікоў Украіны і Расіі пры пасярэдніцтве Францыі і Германіі.
Кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас прапанаваў пашырыць назіральную місію АБСЕ ва Украіне на Азоўскае мора.
Пра гэта ён сказаў падчас міністэрскай сустрэчы АБСЕ ў Мілане, піша korrespondent.net.
"Гэта будзе няпроста, таму што пазіцыя бакоў да гэтага часу жорсткая. Думаю, для ўкраінскага боку гэта будзе добра, а вось расійскі бок настроены вельмі скептычна", — сказаў Маас.
Паводле яго слоў, гэтую прапанову павінны абмеркаваць на наступным тыдні падчас сустрэчы прадстаўнікоў Украіны і Расіі пры пасярэдніцтве Францыі і Германіі.
Цяпер назіральнікі АБСЕ размешчаны на ўсходзе Украіны, дзе яны ажыццяўляюць маніторынг выканання Мінскіх дамоўленасцей.
Пасля захопу ўкраінскіх маракоў у раёне Керчанскага праліва Украіна заклікала маніторынгавую місію АБСЕ пачаць узмоцнены маніторынг акваторыі Азоўскага мора і прылеглых тэрыторый.
Напярэдадні ў АБСЕ прапанавалі ўвесці маніторынг на Азоўскім моры. Прадстаўнік Даніі прапанаваў краінам-сябрам арганізацыі разгледзець магчымасць увядзення міжнароднага маніторынгу ў Керчанскім праліве.
Паводле korrespondent.net.