Літва адмаўляецца ад паслуг "Газпрома" на карысць нарвежскай Statoil
Літоўская кампанія імпарту газу Lietuvos duju tiekimas, якая да гэтага часу закупляла газ у расійскага канцэрна "Газпром", будзе закупляць яго ў нарвежскай кампаніі Statoil. Пра гэта 5 лютага піша Delfi.
Кампанія паведаміла, што падпісала дагавор са Statoil, згодна з якім набудзе ў апошняй газ у аб'ёме больш за палову гадавой патрэбы — каля 300 млн кубаметраў.
Кіраўнік Lietuvos duju tiekimas Мантас Мікалаюнас сцвярджае, што цэнаўтварэнне, прапанаванае "Газпромам" стала неспрыяльным, таму пры закупцы звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) кампанія зможа захаваць стабільную цану для спажыўцоў.
Зараз газ у Statoil купляе толькі літоўская кампанія гандлю газам Litgas,
А неўзабаве кліентам нарвежцаў стане і найбуйнейшы імпарцёр газу ў Літве —завод угнаенняў Achema.
Першы груз звадкаванага прыроднага газу нарвежскай кампаніі Statoil літоўская Lietuvos duju tiekimas можа атрымаць ужо ў сярэдзіне лютага.
Паводле: kasparov.ru