Літва. Дэпутаты заклікалі байкатаваць п’есу
35 літоўскіх парламентарыяў заклікалі да байкоту п’есы «Пра канцэпцыю асобы сына Божага» (рэжысёр — італьянец Рамэа Кастэлучы), якая была прадстаўленая ў Вільнюсе ў рамках міжнароднага тэатральнага фестывалю «Sirenos».
На думку дэпутатаў, п’еса абражае хрысціянскіх вернікаў, паколькі няправільна паказвае Ісуса Хрыста. У спектаклі Кастэлучы выкарыстоўваецца фрагмент карціны італьянскага мастака перыяду
Адраджэння Антанэла дзі Месіны «Выратавальнік свету», на якім намалявана аблічча Хрыста. Хрыстос нібы назірае за адносінамі хворага бацькі і сына. Стары нямоглы бацька з-за
дыярэі пэцкае экскрэментамі ўвесь інтэр’ер. Тэма тэатру настолькі захапіла дэпутатаў, што яны дыскутавалі наконт твору Кастэлучы цэлых два дні. Самае цікавае, што калі 4 кастрычніка адбылася
скандальная пастаноўка, у пікеце каля будынку тэатру не было ніводнага заканадаўца. Усе пікетчыкі былі сябрамі маладых кансерватыўных груповак.
Паводле літоўскай прэсы