Літва рыхтуе еўраордэры на арышт 79 грамадзян РФ, Беларусі і Украіны

Генпракуратура Літвы завяршае падрыхтоўку еўрапейскіх ордэраў на арышт 79 грамадзян Расіі, Беларусі і Украіны, падазраваных у справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Вільні.



4lyun_w465h262.jpg

Падазраваныя ў 1991 годзе займалі кіруючыя пасады ў кампартыі, у міністэрствах абароны і ўнутраных спраў, КДБ, былі вайскоўцамі, якія ўдзельнічалі ў захопе Дома друку, будынкаў Літоўскага радыё і тэлебачання ў Вільні, паведамляе Генпракуратура.

Пацярпелымі прызнаныя больш за 1 тыс. жыхароў Літвы, якія атрымалі траўмы ў Віленскай тэлевежы, Доме друку і ў іншых месцах, паведамляе DELFI.
 


У дачыненні да 71 падазраванага суд абраў меру стрымання — арышт, а дадзеныя сямі іншых асоб яшчэ ўдакладняюцца.


Пасля падрыхтоўкі еўрапейскіх ордэраў на арышт расследаванне справы будзе завершана — гэта плануецца ў сакавіку.


У Генпракуратуры Літвы адзначылі, што сёлета справа з 700 тамоў можа быць перададзена ў суд.


Ноччу 13 студзеня 1991 года пры штурме савецкімі ваеннымі падраздзяленнямі Віленскай тэлевежы і будынку Тэлерадыёкамітэта загінулі 14 чалавек. 31 ліпеня таго ж года на мытным пасту Медзінінкай былі забітыя сямёра супрацоўнікаў паліцыі і мытні, якія ахоўвалі мяжу тады яшчэ не прызнанай Савецкім Саюзам Літоўскай дзяржавы.

telegraf.by