Ля Антарктыды ўзнікне найбуйнейшы ў свеце марскі запаведнік
Там жыве больш за 10 тысяч відаў рыб, млекакормячых і птушак.

Ля ўзбярэжжа Антарктыды ўзнікне найбуйнейшы ў свеце марскі запаведнік. Пасьля гадоў перамоў на гэта пагадзіліся 24 краіны і Еўрасаюз. Гістарычнае пагадненне стала магчымым пасля таго, як Расія адмяніла свой супраціў. Масква доўга блакавала рэалізацыю праекта.
Марскі запаведнік ахопіць 12% Антарктычнага акіяну і будзе мець 1,55 млн квадратных кілямэтраў. Там жыве больш за 10 тысяч відаў рыб, млекакормячых і птушак. На тэрыторыі 1,1 млн кв. км будзе цалкам забаронена рыбалоўства.
Паводле беларускай службы Польскага радыё