Лондан пагражае спыніць перамовы па Brexit

Урад Вялікабрытаніі настойвае на тым, каб Еўрапейскі Саюз змякчыў свае патрабаванні да краіны пры яе выхадзе з ЕС. 

37385183_303.jpg


Брытанскі міністр па пытаннях Brexit Дэвід Дэвіс прыгразіў, што Лондан перапыніць перамовы з Бруселем, калі той працягне дамагацца ад Злучанага Каралеўства выплаты 100 мільярдаў еўра, паведамляе dw.com.
У інтэрв'ю The Sunday Times, апублікаваным у нядзелю, 21 траўня, Дэвіс сцвярджае, што перамовы з самага пачатку чакае крызіс, паколькі Еўрасаюз адмаўляецца абмяркоўваць гандлёвае пагадненне, пакуль Лондан не пагодзіцца на выплаты.
Брытанскі міністр заявіў, што астатнім краінам-сябрам ЕС прыйдзецца змяніць сваю пазіцыю, калі яны хочуць дамагчыся прагрэсу. Па словах Дэвіда Дэвіса, нават 1 мільярд фунтаў стэрлінгаў ён лічыць вялікай сумай.Газета прыводзіць словы прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тэрэзы Мэй аб тым, што грошы, выплачаныя ў мінулым, павінны ўлічвацца пры разліку кампенсацыі за Brexit.