Больш за дзясятак чалавек акупавалі будынак Еўрапейскай камісіі

Яны пратэставалі супраць фінансавання Еўрасаюзам даследаванняў збройнай прамысловасці.

Фота PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Фота PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Больш за дзясятак чалавек акупавалі ў Брусэлі адзін з будынкаў Еўрапейскай камісіі. Яны пратэставалі супраць фінансавання Еўрасаюзам даследаванняў збройнай прамысловасці. У сітуацыю была вымушаная ўмяшацца паліцыя.

За два дні да пачатку саміту NATO ў Брусэлі больш за дзясятак актывістаў арганізацый, якія папулярызуюць мір у свеце, разбілі лагер у фае будынку, дзе працуюць чыноўнікі, адказныя, між іншым, за падтрымку еўрапейскіх фірм па вытворчасці зброі. Актывісты пераконвалі, што ў часе канфлікту на Блізкім Усходзе ЕС не павінен падтрымліваць прамысловасць, якая «экспартуе смерць і канфлікт».

Адзін з арганізатараў пратэсту Брам Вранкен гаварыў, што пачатковая сума фінансавання з бюджэту ЕС фірм, якія выпускаюць зброю, гэта 90 мільёнаў еўра. Актывісты прынеслі з сабой намёты, але яны ім не спатрэбіліся. Пасля трох гадзін пратэсту паліцыя вывела актывістаў з будынку сілай.

Арганізацыі па папулярызацыі міру на зямлі заяўляюць пра чарговыя пратэсты заўтра, калі ў сталіцы Бельгіі прыляціць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

www.radyjo.net