Лондан: Пуцін нясе асабістую адказнасць за атручванне ў Солсберы

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін нясе асабістую адказнасць за атручванне ў Солсберы Сяргея і Юліі Скрыпалей. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Бэн Уоллес, які курыре пытанні бяспекі.

bb585622_afb9_49ea_a1bc_c14cf8b9f825_w1023_r1_s.jpg


Ён падкрэсліў, што менавіта Пуцін як кіраўнік дзяржавы "кантралюе, фінансуе і накіроўвае" ваенную выведку Расіі. Уоллес дадаў, што Брытанія будзе супрацьстаяць варожым дзеянням Крамля, перадае Associated Press.
У сераду прэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што былога агента ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку Юлію атруцілі супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў, якія дзейнічалі па загаду Крамля. Брытанская пракуратура апублікавала фатаграфіі падазраваных у нападзе — Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава. Лондан выпусціў еўрапейскія ордэры на іх арышт.
Масква неаднаразова адмаўляла дачыненне да атручвання Скрыпалей. Прадстаўнік МЗС Расіі ў сераду заявіла, што фота і імёны падазраваных Маскве "нічога не кажуць". У Крамлі падкрэслілі, што Расія атрымлівала адмову ці маўчанне ў адказ на просьбу падаць дадзеныя аб ходзе расследавання па справе Скрыпалей.
Генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг ужо падтрымаў заяву прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. Па словах кіраўніка ваеннага саюза, НАТО асуджае напад і цалкам салідарна са Злучаным Каралеўствам.
Паводле svoboda.org