Мадура просіць Ватыкан стаць пасярэднікам у перамовах з апазіцыяй

Урад Нікаласа Мадура звярнуўся да дзяржаўнага сакратара Ватыкана з просьбай дапамагчы ў пасярэдніцтве на будучых перамовах між урадам і апазіцыяй.



venezuela_protests.jpg

Нягледзячы на гібель 39 чалавек і сотні арыштаў у Венесуэле працягваюцца гвалтоўныя пратэсты супраць рэжыму чавістаў. Яны былі выкліканы пагаршэннем эканамічнай сітуацыі. Папулізм уладаў прывёў да дэвальвацыі нацыянальнай валюты, рэкорднай для рэгіёна інфляцыі і дэфіцыту прадметаў першай неабходнасці.

Улады арыштавалі ініцыятара пратэстаў Леапольда Лопеса.

Цэнтрамі пратэставай актыўнасці сталі ўніверсітэты. Маніфестанты дзейнічаюць радыкальна і нязгодныя з пазіцыяй памяркоўнай апазіцыі на чале з губернатарам Капрылесам.