Магчымы чарговы разгон Майдана. Улада звозіць «Беркут» з рэгіёнаў у Кіеў (відэа)
Атрады «Беркута» працягваюць звазіць з розных рэгіёнаў Украіны. Каля паўтары сотні спецназаўцаў зараз спыніліся пад Кіевам на тэрыторыі турыстычнага комплексу «Пролисок».
![c_225_160_16777215_00_images_berkut_odesa.jpg c_225_160_16777215_00_images_berkut_odesa.jpg](/img/v1/news/full/c_225_160_16777215_00_images_berkut_odesa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мінімум тры аўтобусы з атрадамі «Беркут» маюць Адэскія нумары.
Работнікі комплексу распавялі "5 каналу" , прыехалі
сілавікі раніцай, і плануюць тут пасяліцца на некаторы час. Таксама некалькі чалавек, якія едуць
мітынгаваць пад Вярхоўную Раду з Прыкарпацця, паведамілі — усе аўтобусы з спецназаўцамі належаць аднаму перавозчыку.
Мітынгоўцы: «Паўгадзіны назад заехалі два аўтобусы сюды, на тэрыторыю гэтага
гатэля. Такія, ужо запоўненыя. А яшчэ 4 аўтобусы заехалі за імі, пустымі
заехалі».
Работнік гасцініцы: «Быццам, 150 чалавек».
Журналіст: «Адкуль прыехалі?»
Мітынгоўцы: «З Адэсы, з Франкоўска».
Журналіст: «Гэта міліцыя або " Беркут"?»
Мітынгоўцы: «" Беркут" напісана".