Магчыма, што польскія крамы будуць аддаваць непрададзеныя прадукты бедным
Над адпаведным законам працуе Сенат — верхняя палата парламенту Польшчы.

Польскія сенатары выступаюць за тое, каб супер- і гіпермаркеты дзяліліся непрададзенымі харчовымі таварамі з грамадзянамі, якія жывуць у галечы.
У верхняй палаце польскага парламенту адбылося першае чытанне законапраекту аб супрацьдзеянні марнатраўства прадуктаў харчавання. Працу над законапраектам вядуць дэпутаты з трох абʼяднаных камісій.
Дакумент будзе абавязваць супермаркеты перадаваць прадукты харчавання дабрачынным арганізацыям. Закон будзе тычыцца крамаў плошчай больш за 200 квадратных мэтраў. Паводле чальцоў Сенату,у Польшчы і ўвогуле ў Еўрасаюзе шмат прадуктаў харчавання проста выкідваецца, і таму з гэтым неабходна змагацца.
Сярод іншага, сенатары правялі дыскусію наконт таго, якім чынам супермаркеты могуць супрацоўнічаць з рознымі фондамі і грамадскімі арганізацыямі, якія дапамагаюць бяднейшых грамадзянам. Сенат Польшчы плануе прыняць законапраект да велікодных святаў.
www.radyjo.net