Магутны землятрус на мяжы Ірана і Ірака, 200 загінулых
На захадзе Ірана ў выніку землятрусу магнітудай 7,3 загінула каля 200 чалавекі, яшчэ 6 чалавек загінулі ў Іраку. Колькасць ахвяр працягвае расці. Больш за тысячу чалавек параненыя.

Пашкоджаная вітрына крамы ў Халабджы ў Іракскім Курдыстане. Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 30 км адсюль. Фота REUTERS
Увечары 12 лістапада на мяжы Ірана і Ірака адбыўся землятрус магнітудай
7,3. Штуршкі пачаліся ў 21:18 па мясцовым часе (супадае з мінскім). Яны таксама
адчуваліся ў Турцыі і Ізраілі.
Землятрус выклікаў паніку сярод насельніцтва,
жыхары выбеглі са сваіх дамоў на вуліцы. Мячэці ў сталіцы Ірака Багдадзе
транслявалі малітвы праз гучнагаварыцелі.
Шмат людзей пацярпела ў горадзе Сарпол-э-Захаб, прыкладна ў 15 кіламетрах ад мяжы, сказаў кіраўнік выратавальнай службы Ірана Пір-Хасейн Куліванд.

Побач з разбуранымі будынкамі разбітыя намётавыя лагеры для пацярпелых. Фота EPA
Разбурэнні адзначаны па меншай меры ў васьмі
вёсках, паведаміў іранскаму дзяржаўнаму тэлеканалу IRINN кіраўнік іранскага
аддзялення Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Мартэза
Салім.
"У некаторых вёсках адбыліся адключэння электраэнергіі, была парушаная іх тэлекамунікацыйная сістэма", — сказаў ён.

Многія жыхары Багдаду выбеглі на вуліцы, калі пачалося землятрус
Па словах Пір-Хасейна Куліванда, працу ратавальнікаў абцяжарваюць апоўзні.
Moment massive earthquake hits Iraqi cities (Compilation). PressTV News Videos
Землятрус адбыўся ў 30 кіламетрах на паўднёвы захад ад Халабджы ў Іракскім Курдыстане, недалёка ад паўночна-ўсходняй мяжы з Іранам. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 33,9 км, штуршкі адчуваліся ў Турцыі, Ізраілі і Кувейце.
