Колькасць ахвяраў у Іране пасля землятрусу ўзрасла да 407 чалавек
У выніку землятрусу ў Іране загінулі 407 чалавек, пацярпелі прыблізна 6700 чалавек. Пра гэта паведамляе тэлеканал IRINN.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя Ірака, у краіне загінулі восем чалавек, пацярпелі больш за 500.
Нагадаем, землятрус магнітудай 7,3 адбыўся на мяжы Ірана і Ірака ўвечары ў нядзелю 12 лістапада. Спецыялісты зафіксавалі падземныя штуршкі ў 204 км на паўночны ўсход ад Багдаду і ў 104 км на захад ад іранскага горада Керманшах.
Працу ратавальнікаў абцяжарвалі апоўзні. Падземныя штуршкі таксама адчуваліся і ў іншых краінах рэгіёну: у Кувейце, ААЭ і Ізраілі.
Прычынай землятрусу ў рэгіёне магло стаць сутыкненне паміж Аравійскай і Еўразійскай літасферных пліт. Аравійская пліта прасоўваецца на поўнач па некалькі сантыметраў на год.
Паводле www.novayagazeta.ru