Магутны землятрус у Непале: больш за 560 загінулых

У выніку магутнага землятрусу ў Непале загінулі, па апошніх дадзеных паліцыі, 565 чалавек. Землятрус магнітудай 7,9, з эпіцэнтрам у 77 кіламетрах ад сталіцы краіны Катманду стала самым магутным за апошнія 80 гадоў.



150425092005_nepal_earthquake_624x351_afp_nocredit.jpg

У краінах, якія мяжуюць з Непалам, падземныя штуршкі ад землятрусу прывялі да гібелі 30 чалавек, 20 з іх загінулі ў Індыі.

Галоўны грамадзянскі шпіталь у Катманду прымае дзясяткі пацярпелых. Дадзеныя аб ахвярах пастаянна ўдакладняюцца.

У Катманду дзесяткі людзей апынуліся пад абломкамі старажытнай вежы Дхарахара, якая звалілася з-за землятрусу.

Вежа, пабудаваная ў пачатку ХІХ стагоддзя, уваходзіла ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА, была адной з асноўных турыстычных славутасцяў Катманду.

Гібель альпіністаў

Гэты землятрус стаў мацнейшым у Непале за 80 гадоў. Паведамляецца пра значныя разбурэнні — зруйнаваныя шматлікія будынкі, аэрапорт сталіцы краіны Катманду зачынены, парушаны транспартныя зносіны. Землятрус выклікаў лавіны на Эверэсце.

Агенцтва Рэйтэр, са спасылкай на прадстаўніка Савета па турызме Непала, паведамляе, што лавіна накрыла частку альпінісцкага лагеры ля падножжа Эверэста, у выніку загінула 8 чалавек.

Як паведамляе Федэрацыя альпінізму Расіі, група з 15 расійскіх турыстаў, якія знаходзяцца ў гарах Непалу, не выходзіць на сувязь.

Альпініст Алекс Гаваны напісаў у сваім Твітары: "Мы былі ў лагеры ля падножжа, калі адбыўся буйны землятрус. За ім здарылася ўслед велізарная лавіна. Я выскачыў з палаткі, каб выратавацца ад яе. Са мной усё ў парадку. На вышыні знаходзяцца шмат людзей".

Паводле www.bbc.co.uk