Рускія арганізацыі Малдовы пачалі цікавую кампанію за перагляд пастулату пра тое, што малдаване — гэта прадстаўнікі раманскай этнічнай групы. На думку групы арганізацый і выданняў,
славянскія плямёны адыгрывалі вялікую ролю ў стварэнні малдаўскага этнасу. Сама нацыя нібыта ўзнікла ў выніку сімбіёзу румын і русінаў з Галіцыі. Прыводзіцца шмат аргументаў. Маўляў, менавіта
русінскі складнік прывёў да з’яўлення ў малдаван этнакультурных і антрапалагічных адрозненняў ад іншых груп валахаў. Малдаўская дзяржаўнасць стваралася па ўзоры старажытнарускай. Так, буйныя
землеўладальнікі называліся, як і на Русі, «баяры». Нарэшце, антрапалагічна аблічча малдаван мае відавочна выяўленую ўсходнеславянскую скіраванасць. У фондзе сучаснай малдаўскай
мовы налічваецца каля 2 тысяч усходнеславянскіх запазычанняў. У якасці высновы свайго даследавання аўтары прапануюць перайменаваць малдаўскую дзяржаву і называць, як і патрабуе гістарычная
справядлівасць, — Малдаўская Русь.
Паводле расійскай прэсы
Малдова. Гэй, славяне-малдаване!
- Замежжа
- 17-02-2012
Рускія арганізацыі Малдовы пачалі цікавую кампанію за перагляд пастулату пра тое, што малдаване — гэта прадстаўнікі раманскай этнічнай групы. На думку групы арганізацый і выданняў,
славянскія плямёны адыгрывалі вялікую ролю ў стварэнні малдаўскага этнасу. Сама нацыя нібыта ўзнікла ў выніку сімбіёзу румын і русінаў з Галіцыі. Прыводзіцца шмат аргументаў. Маўляў, менавіта
русінскі складнік прывёў да з’яўлення ў малдаван этнакультурных і антрапалагічных адрозненняў ад іншых груп валахаў. Малдаўская дзяржаўнасць стваралася па ўзоры старажытнарускай.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: