Малдова. Гагаузія збіраецца ў Мытны саюз
Народныя Зборы Гагаузіі (галоўны заканадаўчы орган гагаўзскай аўтаноміі) вырашылі пачаць «народнае абмеркаванне» наконт магчымага выхаду краю са складу Малдовы.
Неабходнасць такога абмеркавання тлумачыцца ініцыятарамі абмеркаванняў ціскам з боку Кішынёва, дзе пры ўладзе цяпер знаходзіцца прарумынскі нацыяналістычны ўрад. Апошні, на думку гагаузаў, рэгулярна парушае закон аб аўтаномным статусе краю.
На першым этапе ідэю сепарацыі Гагаузіі, адпаведна рашэнню Збораў, павінны абмяркоўваюць мясцовыя дэпутаты. Пасля да абмеркавання наконт суверэнітэту плануецца падключыць простых грамадзян, якія ў фармаце лакальных збораў выкажуць сваю думку. Тое, што простыя гагаузы прагаласуюць за права Гагаузіі на самастойнасць, няма сумневаў.
Цікава, што на павестку народных дэбатаў вынесены не толькі праект выхаду Гагаузіі са складу Малдовы, аднак таксама магчымы ўваход Гагаузіі ў склад Мытнага саюзу. Як гэта можа адбыцца на практыцы, цяжка ўявіць. З улікам гэтага моманту, усё нагадвае кампанію палітычнага ціску на афіцыйны Кішынёў.
Паводле малдаўскай прэсы