Малдова гатовая выйсці з СНД

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы гатовае да выхаду краіны са складу Садружнасці незалежных дзяржаў. Як заявіў новы віцэ-міністр ведамства Улад Лагін, краіна нічога не страціць ад выхаду з СНД.



moldova.jpg

Паводле яго слоў, у бліжэйшыя дні прэм'ер-міністр Юрый Лянкэ звернецца да дзяржаў-удзельніц Садружнасці для склікання пасяджэння па пытанні ўвядзення Расіяй абмежаванняў на правоз тавараў РМ.

«Мы паглядзім, якія выгады. Ці дазволіць нам гэты зварот склікаць паседжанне. Зварот зробіць прэм'ер Лянкэ. Але я крыху скептычны. Думаю, што наш зварот будзе праігнараваны і паседжанне не адбудзецца», — указаў ён. 

Віцэ-міністр дадаў, што «на маю думку, нам няма чаго было рабіць у складзе СНД з самага пачатку. Дзе цяпер Прыбалтыка і дзе мы? Ніколі не позна прыняць рашэнне. Мы не пачынаем ніякай вайны, але стараемся адказаць на тое, што нам прапанавалі. З майго пункту гледжання, Малдова нічога не страціць. Калі мы выйдзем з СНД. Гэта не маё рашэнне. Але калі будзе рэферэндум, абяцаю, што прагаласую за выхад з СНД». 

Чыноўнік дадаў, што спробы дамовіцца з расійскім бокам працягнуцца да 1 верасня. Пасля чаго ўлады прымуць нейкае палітычнае рашэнне.

УНН