Партыя камуністаў Малдовы пачала кампанію супраць выконваючага абавязкі прэзідэнта Міхая Гімпу, аднаго з лідэраў Альянсу за еўраінтэграцыю, які нядаўна прыйшоў да ўлады ў краіне. Гімпу лічыць, што
малдаўская нацыя нарадзілася толькі ў 1940 годзе, калі Саветы, адпаведна дамове Молатава — Рыбентропа, увялі войскі ў Бесарабію. Гімпу сказаў наступнае: “Мы ўсе добра ведаем, што
адбылося ў 1940 годзе, калі СССР, які акупаваў гэту тэрыторыю, не мог сказаць, што вызваляе румын ад румын. Каб аргументаваць акупацыю, СССР выдумаў малдаўскую нацыю. Праблема ў тым, што
548 гадоў таму, у 1477 годзе, у адным з летапісаў згадваецца край Малдова і малдаване. Пасля існавала Вялікае княства Малдаўскае Стэфана Вялікага і іншыя дзяржаўныя фармаванні на тэрыторыі цяперашняй
Малдовы. Відавочна, што Малдова была феадальнай дзяржавай, дзе нацыянальная ідэнтычнасць была не такой важнай. Ці асацыявалі малдаване сябе з жыхарамі Валахіі, на базе якіх пазней узнікла Румынія,
— спрэчнае пытанне. У любым выпадку, моўныя і культурныя сувязі паміж дунайскімі княствамі былі больш блізкія, чым з Расіяй, якая прыйшла сюды ў пачатку ХІХ стагоддзя. У любым выпадку,
камуністы зрабілі правільны крок у накірунку расколу лагеру дэмакратаў. Шмат дэмакратаў не жадае простай інкарпарацыі ў склад Румыніі, патрабуючы захавання як мінімум аўтаноміі для Малдовы. Таму
гістарычныя адкрыцці Гімпу ім наўрад ці спадабаюцца.
Па матэрыялах “Пульс (Малдова)
Малдова. Калі з’явіліся малдаване?
- Замежжа
- 06-10-2009
Партыя камуністаў Малдовы пачала кампанію супраць выконваючага абавязкі прэзідэнта Міхая Гімпу, аднаго з лідэраў Альянсу за еўраінтэграцыю, які нядаўна прыйшоў да ўлады ў краіне. Гімпу лічыць, што
малдаўская нацыя нарадзілася толькі ў 1940 годзе, калі Саветы, адпаведна дамове Молатава — Рыбентропа, увялі войскі ў Бесарабію. Гімпу сказаў наступнае: “Мы ўсе добра ведаем, што
адбылося ў 1940 годзе, калі СССР, які акупаваў гэту тэрыторыю, не мог сказаць, што вызваляе румын ад румын. Каб аргументаваць акупацыю, СССР выдумаў малдаўскую нацыю.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: