Малдова. «Не» савецкай каляіне!

З цяперашняга часу ўсе новыя чыгуначныя лініі будуць будавацца згодна з еўрапейскімі стандартамі. Пра гэта заявіў малдаўскі міністр транспарту і дарожнай інфраструктуры Васіль Ботнар.



1337465051_koleya.jpg

Як вядома, яшчэ з сярэдзіны XIX стагоддзя стандартам на чыгунках Расійскай імперыі (пазней — СССР і Фінляндыі), а таксама і пасля Манголіі, была абраная шырыня каляіны 1 524 міліметраў, бо яна забяспечвае перавозку грузаў большай масы. Таксама лічылася, што з-за неабходнасці мяняць колы ў вагонаў, можна будзе прытармазіць тэмп наступу патэнцыйнага праціўніка з Захаду ў глыб СССР.

Савецкі ўрад заняўся каляінай толькі ў 1970-х. З 1970 года да пачатку 1990-х гадоў чыгункі СССР былі пераведзеныя на каляіну 1 520 міліметраў. Пасля распаду СССР гэты стандарт шырыні каляіны захаваўся на чыгунках усіх краін, якія ўтварыліся на месцы СССР, уключаючы краіны Балтыі.

З таго часу ніводная з постсавецкіх краін цалкам не адмовілася ад старых стандартаў шырыні каляіны, напэўна, з-за дарагавізны рэформы. Прыкладам стала маленькая і бедная Малдова, якая пачынае цалкам «еўрапеізаваць» сваю чыгунку. Першымі лініямі з новая каляінай стане новы маршрут у Румынію і «ветка» з порту Джурджулешты да Кішынёва.

Паводле малдаўскай прэсы