Як піша аўтарытэтная кіеўская газета «Дзеркало Тижня», Масква рыхтуе здачу Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР). Пра гэта, на думку газеты, сведчаць аднаўленне перамоваў
па прыднястроўскаму канфлікту. Справа ў тым, што апошні раз яны мелі месца 5 гадоў таму. З таго часу Ціраспаль (відавочна, не без падтрымкі расійскіх партнёраў) блакаваў магчымасць аднаўлення
перамоўнага працэсу, патрабуючы абы чаго — пачынаючы з нармалізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці рэгіёна і заканчваючы атрыманнем міжнародных гарантый рэалізацыі раней дасягнутых
дамоўленасцяў. Аднак апошнім часам сітуацыя змянілася. Падчас сустрэчы ў Калінінградзе паміж дырэктарамі МЗС Расіі, Польшчы і Германіі міністру Лаўрову быццам зрабілі прапанову, ад якой цяжка
адмовіцца. Крэмль дае санкцыю на інкарпарацыю Прыднястроўя ў склад Малдовы. І атрымлівае бязвізавы рэжым з ЕС. Цяжка сказаць, наколькі гэта версія мае права на існаванне, аднак згода прэзідэнта ПМР
Смірнова на кансультацыі кажа, што нейкі прэсінг з боку Масквы на яго існуе. Хаця гэта не значыць, што Ціраспаль так проста пагодзіцца стаць падкантрольным Кішынёву. Ёсць яшчэ і Кіеў, які таксама
ўдзельнічае ў перамовах і, хутчэй за ўсё, заблакуе любое канструктыўнае рашэнне, пакуль не атрымае нейкі бонус. Менавіта да такога падыходу заклікае «Дзеркало Тижня».
Па матэрыялах украінскай прэсы
Малдова. Прыднястроўе — за Шэнген
- Замежжа
- 10-06-2011
Як піша аўтарытэтная кіеўская газета «Дзеркало Тижня», Масква рыхтуе здачу Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (ПМР). Пра гэта, на думку газеты, сведчаць аднаўленне перамоваў
па прыднястроўскаму канфлікту. Справа ў тым, што апошні раз яны мелі месца 5 гадоў таму. З таго часу Ціраспаль (відавочна, не без падтрымкі расійскіх партнёраў) блакаваў магчымасць аднаўлення
перамоўнага працэсу, патрабуючы абы чаго — пачынаючы з нармалізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці рэгіёна і заканчваючы атрыманнем міжнародных гарантый рэалізацыі раней дасягнутых
дамоўленасцяў.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: