Малдова. Тры гады за русафобію

Віктар Краўчанка, сціплы выкладчык матэматыкі ў ПТВ малдаўскага горада Бельцы ў лістападзе мінулага года нечакана для сябе стаў галоўным русафобам Малдовы.



index1.jpg

На сайце YouTube быў выкладзены 20-хвілінны запіс з уроку, на якім настаўнік пагражаў рускамоўным вучням і абражаў іх. Сярод іншага ён абяцае сустрэцца з імі ў цёмным завулку і разабрацца. Кампартыя Малдовы адразу запатрабавала завесці на Краўчанку крымінальную справу. Пракуратура, якую кантралююць дэмакраты, хацела абмежавацца адміністрацыйным артыкулам, аднак здалася. На выкладчыка заведзена крымінальная справа па артыкуле 346 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай, расавай ці рэлігійнай варожасці ) Крымінальнага кодэкса Малдовы. Гэты артыкул прадугледжвае штраф у памеры да 250 умоўных адзінак, ці грамадскія працы на тэрмін ад 180 да 240 гадзін, ці пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў. 
Паводле малдаўскай прэсы