Малдова. У Кішынёве пачалася гагауізацыя
Як вялікую перамогу гагаузскага народа ўспрыняла грамадскасць Гагаузскай аўтаноміі той факт, што Цэнтр па правах чалавека Малдовы — дзяржаўная структура — накіраваў ліст на адрас выканкама Гагаузіі на дзвюх мовах — гагаузскай і дзяржаўнай малдоўскай. Падобная практыка ўжываецца ўпершыню за ўсю гісторыю існавання Гагаузіі. Кіраўнік аўтаноміі Міхаіл Формузал прысвяціў гэтай падзеі асобны каментар. Ён адзначыў, што "гэта цудоўны прыклад павагі ў адносінах да малога па колькасці гагаузскага народа".
Як вялікую перамогу гагаузскага народа ўспрыняла грамадскасць Гагаузскай аўтаноміі той факт, што Цэнтр па правах чалавека Малдовы — дзяржаўная структура — накіраваў ліст на адрас
выканкама Гагаузіі на дзвюх мовах — гагаузскай і дзяржаўнай малдоўскай. Падобная практыка ўжываецца ўпершыню за ўсю гісторыю існавання Гагаузіі. Кіраўнік аўтаноміі Міхаіл Формузал прысвяціў
гэтай падзеі асобны каментар. Ён адзначыў, што "гэта цудоўны прыклад павагі ў адносінах да малога па колькасці гагаузскага народа". Затое навіна пра "гагауізацыю"
сталічных чыноўнікаў выклікала адмоўны рэзананс сярод рускамоўных малдаван. Яны разглядаюць гэта як ілюстрацыю таго, што цяперашнія лідары рускамоўных у Малдовы — імпатэнты, не здольныя ў
адрозненні ад гагаузаў дабіцца дзяржаўнага статусу для рускай мовы.
Па матэрыялах малдоўскай прэсы