Малдова. Уладзімір Высоцкі падзяліў краіну
Малдаўскія правыя крытыкуюць намер уладаў гораду Бельцы ўстанавіць помнік савецкаму барду Уладзіміру Высоцкаму. Так, мэр Кішынёва, адзін з лідараў нацыяналістычнай ліберальнай партыі, лічыць нелагічным узводзіць помнік чалавеку, які мала што зрабіў для Малдовы і, напэўна, тут ніколі не бываў.
Дзякуючы разважанням мэра, тэма манументальнага ўшанавання Высоцкага імгненна стала палітызаванай. Камуністы, якія, натуральна, выступілі ў абарону помніка, адразу нагадалі мэру, што ў 1972 годзе Высоцкі наведаў Кішынёў і даў тут тры канцэрты, прычым у адзін дзень. Больш за тое, менавіта ў Кішынёве адзін з літаратурных часопісаў упершыню апублікаваў тэкст вершаў Высоцкага. Праўда, з усяго гэтага не зразумела, пры чым тут Бельцы, дзе Высоцкі дакладна не бываў. Пра гэта камуністы не кажуць.
Паводле малдаўскай прэсы