Міхаіл Саакашвілі падае ў адстаўку і пачынае новы этап барацьбы
Кіраўнік Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Саакашвілі заявіў, што падае ў адстаўку.

«Я вырашыў падаць у адстаўку і пачаць новы этап барацьбы. У мяне не апусцяцца рукі. Я не стамлюся. Няхай яны не спадзяюцца і няхай яны не разлічваюць пазбавіцца ад мяне. Я той салдат, які ідзе колькі можа, а пасля столькі, колькі трэба. Колькі трэба для поўнай перамогі і для таго, каб пазбавіць Украіну ад гэтай брыдоты, ад гэтага карупцыйнага бруду, якія капіталізуюць на крыві нашых салдат, на ахвярах Майдана, якія здрадзілі ідэі ўкраінскай рэвалюцыі і ў якіх адзіная матывацыя — набіваць сабе кішэні, узмацняць свой клан і канчаткова абрабаваць Украіну», — сказаў Саакашвілі.
Нагадаем, Саакашвілі быў прызначаны кіраўніком Адэскай АДА 30 мая 2015 года.
Паводле 112.ua