Міністэрства аховы здароўя Ізраіля: гомасэксуальнасць натуральная і не мае патрэбы ў лячэнні
Міністэрства аховы здароўя апублікавала папярэджанне для грамадскасці, у якім гаворыцца, што тэрапія з мэтай карэкцыі сэксуальнай арыентацыі асобаў, што прагнуць асоб свайго полу, неэфектыўная і нават можа нанесці шкоду, паведамляе GayPress са спасылкай на Walla News.
Пазіцыя Міністэрства аховы здароўя, заснаваная на
высновах Асацыяцыі псіхолагаў Ізраіля, прадстаўнікі якой паказваюць
на тое, што няма навуковых доказаў таго,
што тэрапія, прапанаваная для карэкцыі гомасексуальных паводзін, прыносіць станоўчыя вынікі. Пры гэтым у дакуменце гаворыцца, што маюцца некалькі прыкладаў таго, калі падобнае
"лячэнне" наносіла шкоду пацыенту.
У заяве Міністэрства аховы здароўя гаворыцца, што сексуальная
арыентацыя з'яўляецца натуральнай праявай асаблівасцяў асобы і не мае
патрэбу ў карэкцыі.
Адзначым, што ў верасні 2011 года актывісты арганізацыі "Агуда", якая аб'ядноўвае ізраільскіх геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендэраў, запатрабавалі ад Міністэрства аховы здароўя перастаць лічыць гомасэксуалізм хваробай і псіхічным
адхіленнем. Гэты зварот прагучаў пасля пасля таго, як адвакат Эдзі
Ніва Іегуда распавёў журналістам, што яго кліент
знайшоў у сваёй гісторыі хваробы згадку пра тое, што "ён пакутуе гомасэксуальнасцю."
Актывісты "Агуды" звярнуліся ў бальнічную касу "Клаліт" з патрабаваннем перастаць лічыць гомасэксуалізм хваробай, а таксама выдаліць з кампутарнай базы дадзеных згадку пра сэксуальную арыентацыю пацыентаў. Пры гэтым ізраільскія СМІ адзначалі, што ў цэнтры скандалу апынулася бальнічная каса, якая лічыцца найбольш дружалюбнай да прадстаўнікоў гей-суполкі. Гэта адзіная бальнічная каса, якая адкрыла сваю паліклініку ў гей-цэнтры Тэль-Авіва.