Міністры ЕС абмяркуюць прыняцце новых санкцый
Міністры ЕС абмяркуюць прыняцце новых санкцый. Галоўнае пытанне на парадку дня — гэта сітуацыя ва Украіне.
![samit_2103.jpg samit_2103.jpg](/img/v1/news/full/samit_2103.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Міністры замежных спраў Еўропы разгледзяць сітуацыю ва Украіне пасля праведзенага ўчора ва ўсходнім рэгіёне так званага рэферэндуму аб самавызначэнні.
ЕС адмаўляецца прызнаваць легітымнасць “рэферэндуму аб самавызначэнні” ўсходняга рэгіёну, праведзенага ўчора ў Данецку і Луганску.
Еўрасаюз займаецца падрыхтоўкай новых санкцый супраць Расіі ў сувязі з украінскім крызісам. Санкцыі ўжо былі накладзеныя супраць прыватных асоб, а таксама супраць прадпрыемстваў. У асноўным, санкцыі тычацца сферы энергетыкі.