МЗС: 70 працэнтаў жыхароў Данбаса за адзінства Украіны

МЗС Украіны заяўляе, што правядзенне так званага «рэферэндуму» пра самавызначэнне ў Данецкай і Луганскай абласцях з'яўляецца не толькі незаконным і нелегітымным, але таксама служыць спробай схаваць рэальныя настроі ў грамадстве.



876aa6d6_2710_4ff4_a7ee_0d83fc6e26f0_w640_r1_s.jpg

У заяве МЗС прыводзяцца вынікі апытанне грамадскай думкі ва Украіне, праведзенага ў красавіку даследчым цэнтрам Pew Research Center. Згодна з вынікамі апытання, 70 адсоткаў насельніцтва ва ўсходніх абласцях Украіны аддае перавагу жыць у адзінай дзяржаве і толькі 18 адсоткаў падтрымлівае адлучэнне рэгіёну ад Украіны.

Украінскае знешнепалітычнае ведамства адзначае, што пераважная большасць мясцовых жыхароў запалоханыя прарасійскімі ўзброенымі групоўкамі і, баючыся за сваё жыццё, не могуць свабодна выказваць сваё меркаванне.

«Рэферэндум» аб незалежнасці «Луганскай народнай рэспублікі» адбываўся не на ўсёй тэрыторыі Луганскай вобласці. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла выканаўца абавязкаў старшыні Луганскай аблдзяржадміністрацыі Ірына Вярыгіна.

Яна таксама абвергла масавую яўку людзей на ўчасткі ў Луганскай вобласці, спасылаючыся на дадзеныя ад праваахоўнікаў і прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання.

www.svaboda.org