«Мінскія казіно ачароўваюць маскалёў»

Парадаксальна, але факт: «Расійскі ігральны тыдзень» пройдзе сёлета на тэрыторыі Беларусі у Мінску. Сталіца рэспублікі за апошнія гады заваявала рэпутацыю Лас-Вегаса постсавецкай прасторы, бо менавіта сюды кінуліся гульцы-расійцы пасля закрыцця казіно на радзіме.



kazino.jpg

Рэклама аднаго з сталічных казіно

«Расійскі турызм» разбіраўся, як ігральны турызм стаў лакаматывам росту сферы паслуг і забавак у Беларусі.
 

Замежжа нам дапаможа
 

Пакуль у расійскіх ігральных зонах толькі ўзводзяць свае першыя казіно, замежныя прадпрымальнікі ўжо даўно завабліваюць расійскіх гульцоў у свае забаўляльныя комплексы. Так, нядаўна з'явілася навіна, што ў Фінляндыі збіраюцца будаваць казіно для расійскіх турыстаў, аднак малаімаверна, што фіны складуць канкурэнцыю ў ігральным турызме Мінску, куды айчынныя аматары рулеткі зазіраюць даўно і ўвесь час. Беларуская індустрыя азартных гульняў атрымала імпульс развіцця, як толькі ў Расіі забаранілі казіно. У Мінску азартных гульняў ніхто не ліквідаваў, і рускія турысты хутка зразумелі, дзе можна спусціць нажытыя капіталы. Зручна — няма віз і межаў, на самалёце ляцець паўтары гадзіны, падобны менталітэт у абарыгенаў, дый мова, што немалаважна, адна на ўсіх.
Цяпер у сталіцы Беларусі працуюць каля 60 казіно і ігральных клубаў. Самыя буйныя з іх маюць свае гасцініцы, рэстараны, фітнэс-цэнтры. І менавіта ў гэтыя аазісы забавак тураператары сёння актыўна прадаюць казіно-туры для жыхароў Расіі. Туры, як заўсёды, залежаць ад платаздольнасці кліентаў. У выпадку, калі гулец гатовы купіць фішак на суму ад 3 да 50 тысяч даляраў, тураператар забяспечвае бясплатную дастаўку і пералёт, харчаванне і жыллё. У рэдкіх выпадках кліент нават можа спадзявацца на кампенсацыю часткі прайгранага. Бюджэтныя туры пачынаюцца з набыцця фішак на $1000. Тураператар гарантуе, што ўсё таксама будзе free, але трэба ўлічваць, што ўзровень абслугоўвання будзе, без сумневу, ніжэйшы.

 

Інтым і выпіўка
 

Павелічэнне ў горадзе забяспечаных людзей, якія хочуць весела прабавіць час, справакавала павелічэнне прапановы сэкс-паслуг. Пры гэтым, паслугі мінскіх жрыц кахання імгненна ўзраслі. Само сабою павялічылася і колькасць прапаноў  працы для беларускіх дзяўчын.
  Уладальнікі казіно таксама захацелі манапалізаваць сферу інтым-паслуг, прапануючы паслугі прастытутак заможным расійцам проста ў сваіх гасцініцах. Праўда, і беларускія праваахоўныя органы не драмалі. За сутэнёрства арыштавалі ўладальніка вядомага на ўвесь Мінск казіно «Данькаў-клуб» Алега Данькова.
 
Рускія запаўняюць не толькі саўны, масажныя салоны і казіно Мінска. Ладна кавалак перападае і мясцоваму грамадскаму харчаванню, дзе масавы дэсант з Расіі любіць бавіць доўгія айчынныя святы. У Беларусі танней выпіваць, дый абедаць у кафэ і рэстаранах, чым многія расійцы карыстаюцца, гуляючы на шырокую нагу. І калі рэстаратары рады, то вось многія шараговыя беларусы незадаволены нашэсцем «маскалёў».
russiantourism.ru