Міт Ромні
На цяперашнім этапе кампаніі галоўным ворагам кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі Ромні стала цацка Big Bird (Вялікая птушка).
Big Bird — папулярны персанаж дзіцячай праграмы «Sesame Street» («Вуліца Сезам»). Праграма ідзе ўжо 50 гадоў, і там з’яўляецца той самы персанаж — Вялікая птушка. Аднак цяпер з-за Ромні над Big Bird паўстала пагроза. Рэспубліканец хоча закончыць фінансаванне публічнага каналу PBS, на якім паказваюць выпускі «Sesame Street». Нядзіўна, што дэмакраты адразу пачалі апеляваць да 80-мільённай тэлевізійнай аўдыторыі «Sesame Street», намякаючы на хуткую смерць усімі любімага Big Bird. З улікам папулярнасці персанажа, штабу Міта Ромні давялося неяк апраўдвацца. Ужо заяўлена, што скарачэння на дзяржаўным тэлебачанні будзе. Будзе, быццам, зачынена іншая федэральная тэлевізійная служба — CPB. Аднак паколькі «Sesame Street» на 93 працэнты фінансуецца з бюджэту, шмат хто (асабліва бацькі, чые дзеці глядзяць прыгоды культавай Вялікай птушкі) сапраўды гатовыя галасаваць за Абаму, каб выратаваць любімага персанажа.