Мітынгоўцы асвісталі МУС — патрабуюць знайсці зніклых падчас зачысткі Майдана (відэа)
Адстаўкі міністра ўнутраных спраў, а таксама знайсці зніклых без вестак пасля разгону студэнтаў на Еўрамайдане патрабуюць актывісты.
![svust_milisia.jpg svust_milisia.jpg](/img/v1/news/full/svust_milisia.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З такімі патрабаваннямі да будынку Міністэрства ўнутраных спраў прыйшлі каля паўтысячы мітынгоўцаў , а таксама дэпутаты ад апазіцыі. Народныя абраннікі падрыхтавалі зварот са спісам 13 студэнтаў, якіх не могуць знайсці пасля крывавага разгону Еўрамайдану. Дакумент павінны перадаць міністру ўнутраных спраў. Актывісты, праваабаронцы і юрысты заклікалі ўсіх неабыякавых людзей, якія валодаюць інфармацыяй пра зніклых без вестак ці хочуць далучыцца да іх пошуку, кантактаваць па нумарах гарачых ліній.