Меркель мае намер балатавацца на пасаду канцлера Германіі ў чацвёрты раз
Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель збіраецца прыняць удзел у наступных выбарах у 2017 годзе, гэта значыць пазмагацца за сваю пасаду ў чацвёрты раз.
![157050269.jpg 157050269.jpg](/img/v1/news/full/157050269.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла нямецкае выданне Der Spiegel.
Паведамляецца, што гэта пытанне ўжо абмяркоўвалася Меркель з кіруючым дырэктарам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Клаўсам Шюлерам і сакратаром гэтай партыі Петэрам Таўберам.
Па звестках нямецкага выдання, аб вылучэнні кандыдатуры Ангелы Меркель на пасаду Федэральнага канцлера ў чацвёрты раз будзе абвешчана ў пачатку 2016 года.
Паводле "Нашай Нівы"