Многія зніклі без вестак пасля выбуху цягніка ў Канадзе
Па меншай меры адзін чалавек загінуў і сотні эвакуіраваны пасля таго, як грузавы цягнік, які перавозіў сырую нафту, выбухнуў у правінцыі Квебек.
Цягнік з 73 вагонамі сышоў з рэек
і загарэўся ў суботу раніцай у горадзе Лак-Меганцік. Пажар
працягваўся больш за суткі. Крушэнне выклікала выбух некалькіх вагонаў у раёне, дзе знаходзіцца мноства бараў, запоўненых летнімі начамі. Агонь перакінуўся на некаторыя дамы. Дрэвы ў гэтым раёне выглядалі як гіганцкія запалкі, счарнелыя знізу
даверху. У выніку катастрофы часткова разбураны цэнтр горада. Да 2000
чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы ў горадзе з насельніцтвам каля 6000 чалавек.
Прадстаўнік паліцыі правінцыі Квебек пацвердзіў, што адзін чалавек памёр. Ён адмовіўся сказаць, колькі яшчэ можа быць загнулых, але заявіў, што «шмат» людзей лічацца зніклымі без вестак.
Паводле guardian.co.uk