МУС Падмаскоўя патрабуе заблакаваць сайт тэлеканала «Дождж»

Следчае ўпраўленне МУС Падмаскоўя патрабуе заблакаваць сайт тэлеканала «Дождж» «у сувязі з парушэннем артыкула КК «Узбуджэнне нянавісці альбо варожасці, а таксама зневажэнне чалавечай годнасці».



tvrain.jpg

Як стала вядома, адпаведнае патрабаванне накіравана рэгістратару даменаў Ru-Center.
Аб тым, які менавіта матэрыял «Дажджу» выклікаў незадаволенасць МУС Маскоўскай вобласці, не паведамляецца.
У апошні час сайт тэлеканала неаднаразова падвяргаўся DDoS-нападам, распачатым пасля «прамой лініі» з кандыдатамі на пасаду мэра Масквы.
gazeta.ru