Украіна і Турцыя прынялі сумесны план па дэакупацыі Крыма
Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін і кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу 29 студзеня дасягнулі дамоўленасцяў адносна крокаў па дэакупацыі Крыма.

Пра гэта 30 студзеня паведаміла прэс-служба МЗС Украіны
Паводле паведамлення, турэцкі бок пацвердзіў падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
"Бакі выказалі агульны неспакой працягам парушэнняў правоў чалавека ў акупаванай Расіяй Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопаль, а таксама ўзгаднілі сумесныя крокі па ўзаемадзеянню ў гэтай сферы. У ходзе ўкраінскага-турэцкіх перамоў галоўная ўвага канцэнтравалася на падрыхтоўцы чарговага пасяджэння Стратэгічнага савета высокага ўзроўню і двухбаковых кантактаў" , — адзначылі ў ведамстве.
Акрамя таго, дыпламаты згадалі пытанні, якія тычацца Данбаса і імплементацыі Мінскіх пагадненняў.
"Бакі абмеркавалі сітуацыю на Данбасе ў кантэксце імплементацыі Мінскіх дамоўленасцей, шырокае кола пытанняў глабальнага парадку дня, у тым ліку праблемы рэгіянальнай бяспекі, сумесныя крокі ў барацьбе з тэрарызмам, супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, сітуацыю ў Сірыі і Іраку. Дасягнуты шэраг дамоўленасцей па паглыбленні супрацоўніцтва паміж Украінай і Турцыяй у эканамічнай, энергетычнай, ваенна-тэхнічнай, консульскай і гуманітарнай сферах ", — сказана ў паведамленні прэс-службы.
Паводле: Хартыя 97