Нідэрланды. Марыхуанавыя пашпарты
Урад Нідэрландаў выступіў з незвычайная ініцыятывай. У выпадку яе падтрымкі ў парламенце, зменіцца сістэма працы так званых кафэ-шопаў — устаноў, дзе кліенты могуць ужываць лёгкія наркотыкі, у прыватнасці марыхуану і гашыш. Ёсць ідэя перавесці ўсе 670 дзеючых у краіне кафэ-шопаў у фармат зачыненых клубаў і прадаваць марыхуану выключна яго сябрам. Тыя сябры будуць мець спецыяльныя пасведчанні — так званыя «марыхуанавыя пашпарты». Пры гэтым кафэ-шоп не можа мець больш за 1500 сяброў. Абмежаваная і доза, якую ўладальнік марыхуанавага пашпарту можа набываць штодня.
Урад Нідэрландаў выступіў з незвычайная ініцыятывай. У выпадку яе падтрымкі ў парламенце, зменіцца сістэма працы так званых кафэ-шопаў — устаноў, дзе кліенты могуць ужываць лёгкія
наркотыкі, у прыватнасці марыхуану і гашыш. Ёсць ідэя перавесці ўсе 670 дзеючых у краіне кафэ-шопаў у фармат зачыненых клубаў і прадаваць марыхуану выключна яго сябрам. Тыя сябры будуць мець
спецыяльныя пасведчанні — так званыя «марыхуанавыя пашпарты». Пры гэтым кафэ-шоп не можа мець больш за 1500 сяброў. Абмежаваная і доза, якую ўладальнік марыхуанавага
пашпарту можа набываць штодня. Такім чынам чыноўнікі, па іх словах, нанясуць смяротны ўдар наркатычнаму турызму і крыміналу, які круціцца вакол кафэ-шопаў. Між тым, апазіцыя скептычна ставіцца да
ідэі, баючыся, што сітуацыяй скарыстаюцца нелегальныя дылеры. Сапраўды, забаўка з кафэ-шопамі цікавая толькі для іншаземных турыстаў, якія, у адрозненні ад тубыльцаў, не маюць выхаду на чорны рынак,
дзе кошт на траўку на парадак танней. Цяпер турысты стоадсоткава паспрабуюць знайсці гандляроў. Інакш нашто яшчэ прыязджаць у Нідэрланды, адным з турыстычных сімвалаў якіх з’яўляюцца
легальныя наркотыкі?
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)